Вуліца Яронькі (Наваполацк)
Выгляд
Вуліца Яронькі Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 450 м |
Назва ў гонар | Віктар Яронька |
Паштовы індэкс | 211501 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вуліца Яронькі (трансліт.: vulica Jarońki, руск.: улица Еронько) — вуліца ў Наваполацку, названая ў гонар Віктара Яронькі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада (10-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад вуліцы Нафтавікоў да вуліцы Дзянісава. Працягласць вуліцы складае 450 метраў. Вуліца ўзнікла ў выніку будаўніцтва шматкватэрных дамоў у 2010-х гадах. Забудова вуліцы — тыповая, панэльная з пераменнай этажнасцю да 9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Актыўнае будаўніцтва новых шматкватэрных жылых дамоў на гэтай вуліцы працягваецца і сёння.